Login Register
G
Veselin Rumiantsau banner
Veselin Rumiantsau

Veselin Rumiantsau

@UCIPHTxcxuqhsGOwKAYQSk_A - 13 subscribers

У кантэксце альтэрнатыўнай беларускай культуры сенняшняга дня фестываль "ДАХ" з`яўляецца буйной з'явай. ДАХ-ІХ і ДАХ-ХІ два гады запар у Палацы мастацтва збіралі сотні мастакоў, музыкантаў, перформераў, літаратараў, фатографаў і тысячы гледачоў і каля месяца трымалі ў напрузе творчае жыццё беларускай сталіцы. Тое самае можна сказаць і пра шматлікія ДАХі ў Берліне, сталіцы Федэратыўнай Рэспублікі Германія. ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе "ТАХЕЛЕС" у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб'яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету. Фестываль ДАХ -- гэта часовае адлюстраванне, праменчык ТАХЕЛЕСа, які ўвабраў у сабе самае найлепшае ад першаўзора. Ён буйны і ў той жа час рухомы, цікавы і ў той жа час незразумелы, напоўнены аж да краю творамі выяўленчага мастацтва, музыкай, тэатральнымі і перформанс- в